Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША пацвердзілі падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

02.02.2021 11:30
«Дзяржсакратар Блінкен падкрэсліў важнасць далейшага прагрэсу ў барацьбе з карупцыяй ва Украіне і рэалізацыі прынцыпу вяршэнства закона і эканамічных рэформаў».
Antony Blinken
Antony Blinkenvasilis asvestas/ Shutterstock

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен падкрэсліў моцную двухпартыйную падтрымку Украіны з боку ЗША і прыярытэтную ўвагу, якую надаюць ЗША пытанням суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў Украіны.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс паведаміў, што Блінкен заявіў пра гэта ў тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам.

«Ён паабяцаў і далей аказваць актыўную эканамічную і ваенную падтрымку Украіне», – сказаў Прайс.

«Дзяржсакратар Блінкен падкрэсліў важнасць далейшага прагрэсу ў барацьбе з карупцыяй ва Украіне і рэалізацыі прынцыпу вяршэнства закона і эканамічных рэформаў, якія ўмацуюць дзяржаўныя інстытуты Украіны і забяспечваюць светлую і квітнеючую будучыню для ўсіх украінцаў», – дадаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Прайс адзначыў, што Блінкен і Кулеба таксама абмяркоўвалі намаганні, што прымаюцца Украінай, у барацьбе з COVID-19 і дасягненню дыпламатычнага ўрэгулявання ў дачыненні да расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны і ў Крыме.

У сваю чаргу ў Кіеве, міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба станоўча ацаніў праведзеную размову. «У нашай першай размове дзяржсакратар Блінкен і я пацвердзілі важнасць стратэгічнага партнёрства Украіны і ЗША і дамовіліся зрабіць яго больш амбіцыйным», – напісаў Кулеба ў Твітэры. Украінскі міністр дадаў, што ў адносінах дзвюх краін «пачынаецца новы дзень».

Летась у жніўні Кангрэс ЗША ухваліў вылучэнне 250 мільёнаў долараў у выглядзе вайсковай дапамогі Украіне, якая з 2014 года ўцягнутая ў канфлікт з Расіяй.

iar/pap/эж