Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Лондане памёр выдатны гісторык ветэран арміі генерала Андэрса Збігнеў Сямашка

03.02.2021 17:30
Збігнеў Сямашка актыўна ўдзельнічаў у жыцці польскіх эмігрантаў у Лондане. Быў аўтарам больш за дзясятка кніг.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Лондане памёр жаўнер арміі генерала Андэрса, выдатны гісторык, пісьменнік і журналіст у выгнанні прафесар Збігнеў Сямашка(Zbigniew Siemaszko). Яму было 97 гадоў. Пра смерць прафесара ў Твітэры паведаміў пасол Польшчы ў Лондане Аркадзь Жaгоцкі(Arkady Rzegocki).

Збігнеў Сямашка нарадзіўся ў 1923 годзе ў Ляхаўшчыне ў Віленьскім раёне. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў дэпартаваны ў Савецкі Саюз. Разам з арміяй Андэрса праз Персію, Ірак, Палестыну і ПАР ён дабраўся ў Вялікабрытанію.

Пасля вайны ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці польскіх эмігрантаў у Лондане. Пісаў для эмігранцкай прэсы, публікуючы справаздачы па сустрэчах, дыскусіях і аўтарскіх вечарынах у польскіх цэнтрах культуры ў Лондане.

Ён быў адным з аўтараў „Гістарычных сшыткаў” (Zeszyty Historyczne), выдаваных Ежы Гедройцам, публікаваў у часопісе „Культура”. Збігнеў Сямашка быў аўтарам больш за дзясятка кніг.

аз