Ва Украіне былі заблакаваны некалькі тэлеканалаў, звязаных з адным з лідараў прарасійскай Апазіцыйнай платформы „За жыццё” Віктарам Мядзведчуком. У аўторак санкцыі былі ўведзеныя таксама супраць ягонага паплечніка Тараса Казака і кампаній, якія кіруюць гэтымі тэлеканаламі.
Указ аб увядзенні санкцый прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў у аўторак увечары, але раней рашэнне па гэтым пытанні прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Санкцыі будуць дзейнічаць на працягу пяці гадоў. Яны прадугледжваюць блакаванне актываў, забарону на выкарыстанне ўкраінскіх радыёчастот, забарону на вяшчанне і прадастаўленне паслуг электрасувязі, ануляванне або замарожванне ліцэнзій.
Міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка тлумачыць, што гэта не толькі рэакцыя на інфармацыйны тэрарызм і пагрозы бяспецы Украіны, але таксама масавыя парушэннямі журналісцкіх стандартаў і маніпуляцыю інфармацыяй.
Віктар Мядзведчук як сябар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна лічыцца лабістам інтарэсаў Крамля ва Украіне.
PAP/аз