Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі амбасадар пры ЕЗ адмоўна ставіцца да візіту Жазэпа Барэля ў Расіі

04.02.2021 11:06
Краіны Еўразвязу падзелены ў пытанні правільнасці візіту кіраўніка дыпламатыі ЕЗ у Расію.
Andrzej Sadoś
Andrzej SadośPAP/Radek Pietruszka

Сёння кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Барель прыбывае ў Расію, каб правесці там шэраг сустрэч з прадстаўнікамі расійскіх уладаў ды апазіцыяй. Гэта першы за чатыры гады візіт еўрапейскага чыноўніка, адказнага за міжнародныя адносіны з Крэмлём.

Рашэнне Барэля наведаць Расію сустрэла супраціў некаторых краін-чальцоў супольнасці. Супраць візіту выказаліся краіны Балтыі ды Польшча. Польскі пасол пры ЕЗ Анджэй Садась напісаў, што ЕЗ не павінен весці сябе ў адносінах з Расіяй як быццам бы нічога не адбылося.

Паводле слоў польскага дыпламата, ЕЗ павінен ануляваць міжнародныя дамовы з Крамлём, які пераследуе сваіх грамадзянаў, незадаволеных прысудам Алексею Навальнаму.

Па словах Садася, добрым рашэннем было б спыніць будову Паўночнага патоку 2, што абазначала б аб’яднанне краін ЕЗ у асуджэнні дзеянняў Крамля.

IAR/аев