Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Італіі прэм’ер-міністрам можа стаць былы кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банку

04.02.2021 12:21
Марыё Драгі - папулярны ў Еўропе банкір, які можа дапамагчы краіне апанаваць крызіс.
Марыю Драгі на сваім выступленні аб'явіў пра асноўныя мэты новага ўрадуPAP/EPA/ROBERTO MONALDO / POOL

Прэзідэнт Італіі Сэрджыя Матарэла (Sergio Matarella) намінаваў на пасаду прэм’ер-мінстра былога кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банку Марыё Драгі (Mario Draghi). Неабходнасць стварэння новага ўраду з’явілася ў выніку сыходу з кіроўнай кааліцыі партыі “Жывая Італія” (Italia Viva).  Прэм’ер Джусэпэ Контэ (Giuseppe Conte) страціў большасць у парламенце. Марыё Драгі падзякаваў прэзідэнту за аказаны давер і заявіў, што пастараецца дапамагчы краіне выйсці з “каранакрызісу”:

-Дзякую прэзідэнту за аказаны мне давер у стварэнні новага ўраду. Часы складаныя. Прэзідэнт падкрэсліў драматычны крызіс санітарнай сітуацыі у краіне, які мае вялікі ўплыў на людскія жыцці, эканоміку і грамадства. Свядомасць надзвычайнай сітуацыі патрабуе неадкладнага адказу. Перапоўнены надзеяй і пачуццём вялікага абавязку я станоўча адказваю на просьбу прэзідэнта Рэспублікі.

Марыё Драгі вядомы ў фінансавым асяроддзі Еўропы. Пасля першых чутак пра магчымае заняццё пасады прэм’ера Марыё Драгі ў свеце ўзрасло зацікаўленне да інвестыцыяў у італьянскую эканоміку. Гэта можа дапамагчы Італіі выйсці з крызісу, які толькі паглыбіўся праз эпідэмію каранавіруса.

IAR/аев