Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міжнародны дзень барацьбы з ракам адзначаецца 4 лютага

04.02.2021 13:45
Перад надыходам каранавіруса на рака памірала 8 мільёнаў людзей у год, але перанакіраванне медслужбаў на барацьбу з COVID-19 пагоршыла дыягностыку пухлінаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Solid photos

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з ракам. Паводле статыстыкі, Польшча з'яўляецца краінай з адносна нізкімі паказнікамі захворванняў злаякаснымі пухлінамі, аднак, смяротнасць ад раку значна вышэйшая, чым у сярэднім у развітых краінах.

Як сказаў Польскаму радыё дырэктар аддзялення Нацыянальнага інстытута анкалогіі ў горадзе Глівіцы, што паўднёвым захадзе Польшчы, Кшыштаф Складоўскі, падчас эпідэміі выяўленне ракавых захворванняў вельмі ўскладнілася праз абмежаваны кантакт пацыентаў з лекарамі:

-Кансультацыя па тэлефоне не дапаможа знайсці пухліны. Гэта можа адбыцца толькі ў лабараторыі, тады можам казаць пра дыягназаванне рака. У Інстытут анкалогіі ў Глівіцах можна патрапіць без вялікіх перашкодаў. Калі ёсць праблемы з візітам у звычайнага лекара, ці нават лекара-спецыяліста, нагадаю, што да анколага можна прыйсці без напращлення. Калі ў вас абгрунтаванае падазрэнне пухліны, мы зоймемся вамі, зробім дыягназ і атрымаем вынікі аналізаў.

Яшчэ да каранавіруса на рака ў Польшчы памірала больш за 100 тысяч чалавек у год. Рак, пасля хваробаў сардэчна-сасудыстай сістэмы, з’яўляцца другой па распаўсюджанасці прычынай смерці палякаў.

IAR/аев