Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вялікабрытанні пройдуць даследаванні па змешванні вакцынаў

04.02.2021 16:44
Гэта дапаможа прыспешыць працэс вакцынацыі і ў Вялікабрытанні, і па ўсяму свету.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Mongkolchon Akesin

Брытанскі ўрад у супрацы з Оксфардскім універсітэтам пачне даследаваць магчымасць вакцынацыі аднаго чалавека дзвюма вакцынамі розных вытворцаў. Зараз даследчыкі шукаюць 800 ахвотных з групы 50+, якія атрымаюць першую і другую дозу вакцыны розных вытворчасцяў. Паводле прафесара Оксфардскага ўніверсітэту Мэцю Снэйпа (Matthew Snape), гэта дазволіць працягваць працэс вакцынацыі нягледзячы на затрымкі ў пастаўках некаторых вакцынаў:

-Мы хочам праверыць, як рэагуе чалавечы імунітэт, калі атрымае першую дозу ад аднаго вытворцы, а другую ад іншага. Прычынай такіх даследаванняў з’яўляецца неабходнасць дадаць больш гнуткасці брытанскай сістэме вакцынацыі, што можа дапамагчы таксама іншым краінам. І гэта дазволіць не звяртаць увагі на пастаўшчыка вакцыны, калі, напрыклад, узнікнуць нейкія праблемы з дастаўкай вакцыны. Калі вынікі даследаванняў будуць паспяховымі, павялічыцца аб'ём вакцынацыі.

Цяпер Вялікабрытанія знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці прышчэпленых супраць каранавіруса. Вакцыну ў Злучаным Каралеўстве атрымала ўжо 10 мільёнаў чалавек.

IAR/BBC/аев