Жазэп БарэльBy European Parliament from EU - Hearing of Josep Borrell, High Representative / Vice President-designate, A stronger Europe in the World, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82916332
Сёння ў Маскве сустракаюцца кіраўнікі дыпламатыі Расіі і Еўрасаюза. Праграма візіту Жазэпа Барэля прадугледжвае таксама перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі і няўрадавых арганізацый. Гэта першы візіт кіраўніка дыпламатыі ЕС у Расію за апошнія чатыры гады.
Як падкрэсліваюць расісйскія каментатары, чакаецца, што падчас сустрэчы з Сяргеем Лаўровым Жазэп Барэль прадставіць пазіцыю ЕС адносна адпраўкі ў калонію лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага.
Згодна з афіцыйнай заявай расійскага МЗС, акрамя адносінаў паміж Расіяй і краінамі Еўрапейскага Саюза, будуць закранацца пытанні, звязаныя з узброеным канфліктам на Данбасе, анексіяй Крыма, перамір'ем у Нагорным Карабаху, іранскай ядзернай праграмай і сітуацыяй на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
аз