Беларуская Служба

Кожны другі імігрант, які прыбывае ў Германію, не мае дакументаў

23.02.2021 15:07
У 2020 годзе колькасць імігрантаў, якіх улады Германіі не змаглі ідэнтыфікаваць, павялічылася на 3%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jackmac34/CC0 Public Domain

Амаль палова імігрантаў, якія шукаюць прытулку ў Германіі, не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, паведамляе Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў Германіі.

Паводле інфармацыі міністэрства, у 2020 годзе амаль 52% дарослых імігрантаў, якія шукалі прытулку ў Германіі, не мелі дакументаў з сапраўднай інфармацыяй пра сваё імя, прозвішча, паходжанне і дату нараджэння. Колькасць людзей, якіх улады Германіі не змаглі ідэнтыфікаваць, павялічылася на 3%.

Часцей за ўсё прычынай адсутнасці дакумента, які пацвярджае асобу, з'яўляюцца: страта пашпарта, канфіскацыя кантрабандыстамі і праблемы з рэгістрацыйнымі службамі ў краіне паходжання.

Аднак высновы Міністэрства ўнутраных спраў пацвярджаюць, што значная частка імігрантаў, якія накіроўваюцца ў Германію, наўмысна пазбаўляецца ад сваіх дакументаў, спадзеючыся, што гэта паскорыць атрыманне палітычнага прытулку.

аз