У панядзелак Маскоўскі гарадскі суд прыпыніў дзейнасць, заснаваных Аляксеем Навальным штабоў у рэгіёнах да часу выдачы рашэння па справе аб прызнанні іх экстрэмісцкімі арганізацыямі. Аб прыпыненні дзейнасці хадайнічала пракуратура.
У прыватнасці пракуратура патрабавала забараніць штабам Навальнага «размяшчаць матэрыялы» ў інтэрнэце, арганізоўваць мітынгі і ўдзельнічаць у выбарах.
Рашэнне аб прыпыненні дзейнасці Фонду барацьбы з карупцыяй пакуль не прынятае.
Аляксей Навальны з лютага знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 2 у горадзе Пакрове Уладзімірскай вобласці, дзе адбывае пакараньне — тры з паловай гады пазбаўлення волі па крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасці. Еўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай.
У калоніі стан здароўя Навальнага пагоршыўся. Палітык 24 дні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай медычнай дапамогі.
аз