Беларуская Служба

Пракуратура Масквы вырашыла, што помнік Дзяржынскаму ў 1991 годзе быў дэмантаваны незаконна

27.04.2021 08:42
Арганізацыя «Афіцэры Расіі» хоча запатрабаваць ізноў усталяваць помнік Феліксу Дзяржынскаму на Лубянцы.
 .         22  1991 .
Помнік Ф. Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве перад дэмантажом 22 жніўня 1991 года.Commons.wikimedia.org / RIA Novosti archive, image # 142949 / Vladimir Fedorenko / CC-BY-SA 3.0

Пракуратура Масквы пастанавіла, што помнік Феліксу Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў сталіцы РФ быў незаконна дэмантаваны ў 1991 годзе, паведамляюць расійскія СМІ. Арганізацыя «Афіцэры Расіі» звярнулася ў Генеральную пракуратуру РФ з просьбай расследаваць законнасць дэмантажу помніка.

Адкрыццё помніка адбылося 20 снежня 1958 года ў Маскве на плошчы, названай імем Ф. Э. Дзяржынскага пасля яго смерці (1926). У кастрычніку 1991 года па рашэнні Прэзідыума Массавета помнік Дзяржынскаму ў ліку іншых помнікаў, знятых з пастаментаў, быў перанесены ў парк мастацтваў «Музеон».

У лютым па запыце арганізацыі «Афіцэры Расіі» маскоўскія ўлады абвясцілі плебісцыт па пытанні аднаўлення помніка Феліксу Дзяржынскаму на Лубянцы. Масквічы выбіралі паміж Ф. Дзяржынскім і князем Аляксандрам Неўскім. Праз два дні галасаванне было спынена мэрам Масквы Сяргеем Сабянінам, паколькі, на яго думку, яно прыняло форму вострай палітычнай спрэчкі.

Арганізацыя «Афіцэры Расіі» пасля рашэння пракуратуры хоча запатрабаваць ізноў усталяваць помнік Феліксу Дзяржынскаму на Лубянцы.

Гісторыкі і праваабаронцы лічаць, што ўслаўленне заснавальніка савецкіх спецслужбаў абражае памяць мільёнаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

яс