Беларуская Служба

Па ініцыятыве прэзідэнтаў Польшчы і Румыніі адбудзецца саміт B9

27.04.2021 11:24
Група B9 складаецца з дзевяці краін усходняга флангу НАТА.
.
.Foto: shutterstock

Па ініцыятыве Анджэя Дуды і прэзідэнта Румыніі Клаўса Яханіса ў траўні адбудзецца сустрэча лідараў дзевяці краін усходняга флангу НАТА. Саміт групы B9 адбудзецца падчас манеўраў Defender Europe 2021, запланаваных на травень у Румыніі і Балгарыі.

Defender Europe - гэта штогадовыя вучэнні каманднага пункта, арганізаваныя камандаваннем арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы. Іх мэта складаецца ў фарміраванні стратэгічнай і аператыўнай гатоўнасці паміж сіламі ЗША і НАТА, саюзнікамі і партнёрамі ў Еўропе.

Усяго ў вучэннях прымуць удзел каля 30 тысяч салдат з 26 краін, якія будуць праводзіць практычна адначасовыя аперацыі на 30 палігонах.

Пры нагодзе гэтых манеўраў адбудзецца сустрэча краін усходняга флангу НАТА. Гэтак званая група B9 будзе абмяркоўваць агульную пазіцыю краін гэтага рэгіёну адносна напружанасці на ўкраінска-расійскай мяжы і дыпламатычнага крызісу паміж Чэхіяй і Расіяй. Затым пазіцыя групы B9 будзе агучана на планаваным саміце Паўночнаатлантычнага альянсу.

яс