Беларуская Служба

У Нямеччыне затрымалі неанацыста, які пагражаў палітыкам і актывістам

04.05.2021 12:23
Лісты былі адрасаваныя, у прыватнасці, грамадскім дзеячам, прадстаўнікам СМІ і палітыкам, у тым ліку дэпутатам ландтага Гесэна і бундэстагу
.
.Animaflora PicsStock/ Shutterstock

Паводле звестак пракуратуры Франкфурта-на-Майне, меркаваны адпраўнік пасланняў з пагрозамі – 53-гадовы беспрацоўны грамадзянін Нямеччыны. Раней ён ужо трапляў у поле зроку паліцыі.

Магчымы складальнік электронных лістоў з подпісам «NSU 2.0», якая намякае на неанацысцкую групоўку «Нацыянал-сацыялістычны падполле» (NSU), затрыманы ў Берліне падчас ператрусу. Пра гэта ў ноч на аўторак, 4 траўня, паведамілі праваахоўнікі федэральнай зямлі Гесэн.

Паводле праваахоўнікаў, са жніўня 2018 года зламыснік рассылаў па ўсёй краіне паслання, «якія змяшчаюць заклікі да міжнацыянальнай варожасці, абразы і пагрозы».

Лісты былі адрасаваныя, у прыватнасці, грамадскім дзеячам, прадстаўнікам СМІ і палітыкам, у тым ліку дэпутатам ландтага Гесэна і бундэстагу. Следчыя мяркуюць, што злачынца пры адпраўленні пасланняў мог карыстацца інсайдэрскай інфармацыяй, атрыманай з паліцэйскіх колаў. Агулам лісты з пагрозамі атрымалі 32 фізічныя асобы і 60 арганізацый.

iar/эж