Беларуская Служба

Польшча эвакуявала з Афганістана 450 чалавек

23.08.2021 12:25
Паводле загаду  Анджэя Дуды, польскі вайсковы кантынгент у складзе да 100 чалавек адправіўся ў Афганістан для забеспячэння эвакуацыі.
Ewakuacja ludności cywilnej z Afganistanu
Ewakuacja ludności cywilnej z AfganistanuPAP/EPA/Spanish Ministry of Defense HANDOUT

Больш за 400 чалавек былі перавезены з Афганістана ў Польшчу. Пра гэта заявіў у панядзелак, 23 жніўня намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач. Ён таксама нагадаў, што ўсе палякі, якія выказалі гатовасці з'ехаць, ужо знаходзяцца ў Польшчы. Пшыдач падкрэсліў, што Польшча ажыццяўляе эвакуацыю афганскіх супрацоўнікаў блоку НАТА:

-Місія працягваецца, нягледзячы на складаныя ўмовы і недахоп часу. У той жа час вялікая колькасць людзей усё яшчэ хоча зʼехаць па розных прычынах.

Паводле загаду прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, польскі вайсковы кантынгент у складзе да 100 чалавек адправіўся ў Афганістан для забеспячэння эвакуацыі з гэтай краіны.

iar/эж

Нямеччына будзе дапамагаць афганскім уцекачам на месцы

21.08.2021 18:08
«Мы акажам дапамогу краінам-суседзям Афганістана, а таксама дабрачынным арганізацыям на месцах».

З Афганістану ў Польшчу прыляцеў ужо пяты самалёт з уцекачамі

21.08.2021 11:04
 Польшча павінна дапамагчы ў эвакуацыі каля 300 чалавек.

Кіраўнік афганскіх талібаў прыбыў у Кабул

22.08.2021 09:37
Мула Абдул Гані Барадар, які сядзеў восем год у турме, цяпер будзе вызначаць склад будучага ўрада.