Беларуская Служба

Нямецкія чыгуначнікі падоўжылі забастоўку

24.08.2021 10:31
Прафсаюз GDL патрабуе ад кіраўніцтва Deutsche Bahn, сярод іншага, павышэння заработнай платы ў бягучым годзе прыкладна на 3,2%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Denis Belitsky/Shutterstock

Нямецкі прафзвяз машыністаў GDL працягнуў у аўторак, 24 жніўня, забастоўку. Кліенты чыгуначнай кампаніі Deutsche Bahn (DB) зноў сутыкнуліся са шматлікімі затрымкамі і адменамі цягнікоў. Як і 23 жніўня, DB разлічвае, што на далёкіх маршрутах будуць выкананы толькі каля 30% усіх запланаваных перавозак, на рэгіянальных кірунках – каля 40%.

На раскладзе руху складаў у асобных федэральных землях стачка адаб'ецца па-рознаму. Так, у Саксоніі, Саксоніі-Анхальце і Цюрынгіі на маршруты выйдуць толькі ад 10 да 15 % усіх саставаў. У іншых землях – крыху больш.

Прафсаюз GDL патрабуе ад кіраўніцтва Deutsche Bahn, сярод іншага, павышэння заработнай платы ў бягучым годзе прыкладна на 3,2%, а таксама аднаразовай выплаты ў памеры 600 еўра ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.

паводле dw/эж