550 (!) мігрантаў прыбылі ў суботу на рыбацкай лодцы на італьянскі востраў Лампедуза, паведамляе агенцтва Ansa. Іх прынялі ў мясцовы пункт для мігрантаў, які і так ужо максімальна перапоўнены. Лодку з людзьмі заўважыў, а потым суправаджаў на востраў патрульны катар італьянскай фінансавай гвардыі.
Як паведамляе агенцтва, людзей лічылі некалькі разоў, каб пераканацца ў іх дакладнай колькасці. Гэта адзін з рэкордаў апошніх гадоў. Сярод прыбылых – мігранты з Егіпта, Марока ды іншых краін Афрыкі. Усе яны будуць змешчаны ў цэнтр размяшчэння мігрантаў, у якім ужо налічваецца 695 чалавек, на 250 месцаў. Такім чынам, усяго ў цэнтры будзе 1245 чалавек. З пачатку года больш за 30 000 мігрантаў прыбылі ў Італію марскім шляхам.
PAP/нг