Беларуская Служба

Амаль 1,5 тысячы ізраільскіх хасідаў вярнуліся з паломніцтва ва Украіну з каранавіруснай інфекцыяй

13.09.2021 13:28
Традыцыйна на штогадовае свята да магілы цадзіка Нахмана паломнічаюць тысячы хасідаў з усяго свету.
Flaga Izraela
Flaga IzraelaRi_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 1 400 габрэяў, заражаных каранавірусам, вярнуліся з Украіны ў Ізраіль. Некаторыя з іх таксама мелі падробленыя тэсты на наяўнасць каранавіруса. На мінулым тыдні ва Умані ва Украіне прайшлі ўрачыстасці, звязаныя з габрэйскім Новым годам. Традыцыйна на свята да магілы цадзіка Нахмана паломнічаюць тысячы хасідаў.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Ізраільскае выданне Haaretz, якое цытуюць украінскія СМІ, паведамляе, што сярод тых, хто вяртаўся з Украіны ў гэтыя выхадныя, было выяўлена 1 439 выпадкаў заражэння каранавірусам. Газета падлічыла, што пераважная большасць з іх – гэта хасіды, якія вярталіся з Умані. Акрамя таго, ізраільская паліцыя паведаміла, што сярод паломнікаў, якія вярталіся з Украіны, каля 200 мелі падробленыя вынікі тэстаў на наяўнасць каранавіруса, за што яны нясуць крымінальнай адказнасцю.

Паводле ўкраінскіх дадзеных, сёлета свята Рош ха-Шана ва Умані адзначалі каля 30 тысяч паломнікаў-хасідаў. На ўкраінскім чорным рынку падробленыя тэсты на каранавіруса, а нават падробленыя сертыфікаты, якія пацвярджаюць вакцынацыю супраць COVID-19, лёгка даступныя.

IAR/аз