Беларуская Служба

Пракуратура ў Кіеве выявіла групу, якая падрабляла дакументы на карту паляка

16.09.2021 12:01
Група за 2 тысячы еўра падрабляла дакументы, неабходныя для атрымання карты паляка, паведаміла ў чацвер пракуратура горада Кіева.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bboellinger /pixabay.com/CC0 Public Domain

Працэдуру арганізаваў жыхар Чаркаскай вобласці ў змове з іншымі. Пад выглядам афіцыйнай дзейнасці грамадзянам Украіны прапаноўваліся паслугі, звязаныя з «пошукам» польскіх каранёў.

Група, уводзячы кліентаў у зман і карыстаючыся іх даверам, падрыхтавала і выдавала падробленыя дакументы, указваючы, што яны арыгінальныя. Падчас вобшуку былі знойдзены сярод іншага грошы і чыстыя арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.

ав