У Расіі пачаліся парламенцкія, рэгіянальныя і муніцыпальныя выбары. Галасаванне працягнецца тры дні. На думку праваабаронцаў, улады ствараюць перашкоды ва ўдзеле апазіцыйных кандыдатаў у выбарах, а выбарчая кампанія была несправядлівай.
Першымі былі адкрытыя выбарчыя ўчасткі на Далёкім Усходзе Расіі. Расіяне ў Маскве, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе, Мурманску, Курску, Растове і ў Севастопалі ў анексаваным Крыме маглі падаваць заяўкі на галасаванне праз Інтэрнэт.
На пасады ў Дзярждуму прэтэндуюць кандыдаты 14 партый. У палаце будзе 450 дэпутатаў, 225 з якіх будуць абраны па партыйных спісах і 225 – у аднамандатных акругах.
Антыкрамлёўская апазіцыя заклікала расіян прагаласаваць супраць кандыдатаў ад кіроўнай партыі «Адзіная Расія». На думку прыхільнікаў так званага «разумнага галасавання» – кожны голас за прадстаўніка іншай буйной партыі адбірае мандаты ў партыі ўлады.
IAR PR/нг