Беларуская Служба

Першая арбітальная місія без прафесійных касманаўтаў на борце вярнулася на Зямлю

19.09.2021 08:29
Місія каманды Crew Dragon SpaceX з чатырма астранаўтамі-аматарамі на борце доўжылася чатыры дні.
Crew Dragon SpaceX
Crew Dragon SpaceX PAP/EPA/Inspiration4/John Kraus /HANDOUT

Першая арбітальная місія без прафесійных касманаўтаў на борце вярнулася на Зямлю. Капсула Crew Dragon SpaceX з чатырма астранаўтамі-аматарамі прызямлілася ў Атлантычным акіяне ля берагоў Фларыды пасля 23:00 паводле часу Грынвічы.

Чатыры вялікія парашуты запаволілі пасадку капсулы на вадзе. Місія доўжылася чатыры дні. На борце капсулы былі: мільярдэр Джарэд Айзэкман, лекарта Хэйлі Арсіно, геолаг Сіан Проктар і камп'ютарны навуковец Крыс Семброскі.

IAR/AFP/аз