Беларуская Служба

Польскія студэнты прымаюць удзел у прэстыжным навуковым праекце ў Расіі

26.09.2021 18:27
У Аб'яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне ўзнікае калайдэр цяжкіх іёнаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Расіі група польскіх студэнтаў магла назіраць за падрыхтоўкай да будаўніцтва калайдэра цяжкіх іёнаў, паведамляе Польскае радыё. Польскія навукоўцы і інжынеры, якія працуюць у Абʼяднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне ў Маскоўскай вобласці, прымаюць удзел у адным з самых прэстыжных праектаў у свеце NICA (Nuclotron-based Ion Collider fAcility).

Работы па зборцы калайдэра каардынуе каманда інжынераў на чале з палякам Крысціянам Росланам(Krystian Rosłan). «Мы разумеем, што навука – гэта не толькі перадача ведаў, але і развіццё, і таму мы хочам, каб студэнты з нашай краіны прыязджалі на стажыроўку», тлумачыць польскі інжынер:

-Сёлета ў рамках праекта ўдалося прыняць 16 студэнтаў з Польскіх ВНУ, якія маглі паехаць на стажыроўку ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Лабараторыі фізікі высокіх энергій.

Будаўніцтва калайдэра пачалося ў 2013 годзе. Прылада будзе гатовая да эксперыментаў у наступным годзе. Надоечы, амбасадар Польшчы Кшыштаф Краеўскі сустрэўся з польскімі навукоўцамі, якія працуюць у Абʼяднаным інстытуце ядзерных даследаванняў. Сам інстытут быў створаны ў 1956 г. Польшча – адна з краін-заснавальніц і адначасова другі па велічыні акцыянер абʼекта пасля Расіі.

IAR/аз