Беларуская Служба

Венгрыя: Амбасадар Украіны выкліканы ў МЗС у сувязі з газавай дамовай

28.09.2021 09:52
Гэта звязана са «спробай Кіева заблакаваць новы, доўгатэрміновы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Венгрыю».
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадар Украіны ў Венгрыі быў выкліканы раніцай у мясцовае Міністэрства замежных спраў. Як растлумачыў у спецыяльнай заяве міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта, гэта звязана са «спробай Кіева заблакаваць новы, доўгатэрміновы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Венгрыю». Кантракт быў падпісаны ўчора ў Будапешце.

Паводле інфармацыі МЗС Венгрыі, дзеянні Украіны з'яўляюцца «парушэннем суверэнітэту Венгрыі».

Кіеў мае намер прасіць Еўрапейскую камісію вывучыць падпісанае ўчора венгерска-расійскае пагадненне аб газе з пункту гледжання яго адпаведнасці еўрапейскаму энергетычнаму заканадаўству. На думку Украіны, пагадненне мае палітычныя матывы і не мае эканамічнага абгрунтавання. Як было напісана ва ўрадавым камюніке, «рашэнне аб пагадненні было прынята, каб спадабацца Крамлю». У адказ Кіеў адмяніў пасяджэнне міжурадавай камісіі пад старшынствам кіраўнікоў дыпламатыі Украіны і Венгрыі, якое павінна было адбыцца ў бліжэйшыя дні.

Згодна з венгерска-расійскім пагадненнем, «Газпром» павінен пастаўляць газ у Венгрыю праз Сербію і Аўстрыю, а не праз Украіну, што, на думку Кіева, было б эканамічна выгадным. 10-гадовы кантракт прадугледжвае пастаўку 4,5 млрд кубаметраў газу штогод.

ав

Ва Украіне пры дапамозе спецыялістаў з Польшчы зрабілі першую перасадку лёгкіх

27.09.2021 11:12
У Сілезскім цэнтры сардэчных захворванняў у Забжы адукацыю атрымалі 35 украінскіх лекараў.