Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію па фізіцы ўручылі за мадэляванне клімату Зямлі

05.10.2021 13:29
Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Сюкура Манабэ з Японіі, Клаўс Хасельман з Германіі і Джорджыа Парызі з Італіі.
     2021
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2021PAP/EPA/JIJI/ GUILLEN/ DI MEO

Нобелеўскі камітэт узнагародзіў Сюкуру Манабэ і Клаўса Хасельмана за «фізічнае мадэляванне клімату Зямлі і надзейнае прагназаванне глабальнага пацяплення». Джорджыа Парызі быў узнагароджаны за «адкрыццё ўзаемадзеяння бязладзіцы і ваганняў фізічных сістэм ад атамнага да планетарнага маштабу».

Нобелеўская прэмія складае 10 мільёнаў шведскіх крон, або 1 мільён 150 тысяч еўра.

ав

Нобэлеўскую прэмію ў медыцыне сёлета прысудзілі за адкрыццё рэцэптараў цяпла і дотыку

04.10.2021 14:29
Прыз у памеры 10 млн шведскіх кронаў або 150 тысяч еўра будзе падзелены паміж двума пераможцамі.