Бразілія - гэта краіна, у межах якой знаходзіцца 60% амазонскіх лясоў, падпіша пагадненне аб ахове лясоў на кліматычнай канферэнцыі COP26 у Глазга, паведаміў афіцыйны прадстаўнік краіны.
Гэтую заяву сакратара МЗС Бразіліі па пытаннях шматбаковай палітыкі, амбасадара Паўліна Карвалью Нету абвясцілі ўсе тэлеканалы гэтай краіны. Бразільскія каментатары падкрэсліваюць, што пагадненне аб ахове лясоў стане адным з галоўных пунктаў дадзенай міжнароднай канферэнцыі, якая пройдзе з 31 кастрычніка па 12 лістапада.
«Мы вельмі задаволеныя вынікамі перамоў, якія ў канчатковым выніку прывялі да пагаднення, якое даказвае, што новая пазіцыя Бразіліі з'яўляецца кампрамісам па пытаннях устойлівага развіцця, асабліва калі гаворка ідзе пра змены клімату», — сказаў Карвалью Нету ў інтэрв'ю BBC.
Плануецца, што пагадненне пад назвай «Лясная здзелка» будзе абвешчана на трэці дзень канферэнцыі, 2 лістапада, у дзень, калі там будуць прысутнічаць лідары дзясяткаў краін, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Чакаецца, што намаганні ўрадаў па ахове лясных рэсурсаў Зямлі спыняць змяншэнне глабальных лясных рэсурсаў да 2030 года.
У 2020 годзе ў Бразіліі ў выніку высечак і выпальвання, у тым ліку дзеля пашырэння сельскагаспадарчых зямель, незаконнай здабычы карысных выкапняў было знішчана 1767 квадратных кіламетраў трапічных лясоў.
ПР/юл