У Расіі заканчваюцца выходныя, а колькасць заражаных каранавірусам з кожным днём павялічваецца
У Расіі ўжо тыдзень дзейнічаюць дзяржаўныя святы, абвешчаныя для абмежавання распаўсюджвання каранавіруса. Аднак колькасць заражаных з кожным днём павялічваецца. За мінулыя суткі расійскія санітарныя службы дыягнаставалі 41 335 новых выпадкаў. Гэта больш за ўсё з пачатку пандэміі.
Прэзідэнт Расіі абвясціў агульнадзяржаўны святочны дзень з 30 кастрычніка па 7 лістапада для стрымлівання распаўсюджвання каранавіруса. У некаторых рэгіёнах, у тым ліку ў Маскве, мясцовыя ўлады дадаткова закрылі школы, дзіцячыя сады, офісы і гандлёвыя цэнтры.
Паводле звестак санітарных службаў, у апошнія дні ў Расіі кожны дзень заражаюцца каля 40 тысяч чалавек. За мінулы дзень зарэгістравана 41 335 новых выпадкаў.
Расійскія медыкі таксама занепакоеныя высокім узроўнем смяротнасці сярод хворых Covid-19. Учора памерлі 1188 чалавек, а напярэдадні было 1192 памерлых.
юл