Турцыя ўвяла забарону на продаж авіябілетаў мігрантам, якія жадаюць прыляцець у Беларусь. Кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах(Jakub Kumoch) паведаміў у Твітары, што забарону выдаў Генеральны дырэктарат грамадзянскай авіяцыі Турцыі.
Турэцкія авіякампаніі ня будуць абслугоўваць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія накіроўваюцца ў Мінск. Turkish Airlines таксама адмаўляюцца ад супрацы з беларускай авіякампаніяй «Белавія». Некалькі дзён таму Польскае радыё паведамляла пра тое, што турэцкі авіяперавозчык знаходзіцца сярод авіякампаніяў, супраць якіх Еўрасаюз рыхтуе санкцыі.
Гэта пацвердзіў амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе Анджэй Садась (Andrzej Sadoś). Ён нагадвае, што турэцкія авіякампаніі разам з беларускім авіяперавозчыкам «Белавія» арганізоўвалі сумесныя рэйсы для мігрантаў:
-Ціск дае эфекты. Пагроза санкцыяў – рэальная. Таму мы бачым, што шэраг суб’ектаў, у тым ліку авіякампаніі і ўлады гэтак званых транзітных дзяржаваў уводзяць абмежаванні пад уплывам міжнародная ціску.
Чакаецца, што таксама авіякампанія Emirates абмяжуе перавоз мігрантаў у Беларусь. Паводле Польскага радыё, Дубай разам са Стамбулам і Масквой з'яўляюцца пунктамі перасылкі мігрантаў, так званымі хабамі.
IAR/аз