Амбасада Рэспублікі Польшча ў Вільні падрыхтавала анлайн-каталог польскіх месцаў памяці ў Літве. Праект пад назвай «Наша памяць» – гэта своеасаблівы кампендыум ведаў і дапаможнік для палякаў з усяго свету.
Мэтай праекта зʼяўляецца збор інфармацыі пра месцазнаходжанне польскіх месцаў памяці, напрыклад, магілаў польскіх жаўнераў, якія захаваліся дзесьці ў лесе.
«Ініцыюючы гэты праект, мы хацелі сабраць у адным месцы інфармацыю, якую, напрыклад, маглі б выкарыстоўваць нашыя суайчыннікі ў Літве, настаўнікі ці студэнты падчас «жывых урокаў» гісторыі і перадачы памяці пра гэтых людзей і падзеі», – кажа кіраўнік Консульскага аддзелу ў Амбасадзе Польшчы ў Вільні Ірміна Шмалец(Irmina Szmalec). Яна дадае, што праект «Наша памяць» арыентаваны на палякаў з усяго свету:
- У консульскі аддзел часта прыходзяць людзі, якім патрэбна дапамога ў пошуку, напрыклад, магілаў сваякоў.
Каталог быў апублікаваны на сайце naszapamiec.pl. Інфармацыя ў ім будзе арганізавана такім чынам, каб было лягчэй дабрацца да памятных месцаў. Амбасада Польшчы ў Вільні звяртаецца да палякаў у Літве, Польшчы і свеце з просьбай дапамагчы ў запаўненні і праверцы дадзеных.
IAR/аз