Урад Бельгіі прыняў рашэнне закрыць атамныя электрастанцыі да 2025 года. Аднак ён пакінуў магчымасць падоўжыць працу двух рэактараў, калі б не ўдалося атрымліваць дастаткова энергіі з іншых крыніц.
Спрэчка вакол АЭС ва ўрадавай кааліцыі сямі партыяў доўжылася шмат месяцаў. Перш за ўсё зялёныя хацелі адмовіцца ад АЭС. Урад вырашыў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята да канца года. Канчатковая дамоўленасць была дасягнутая сёння пасля начных перамоваў.
У Бельгіі дзейнічаюць дзве атамныя электрастанцыі, дзе працуюць сем рэактараў. Яны вырабляюць амаль палову электраэнергіі ў краіне.
IAR PR/нг