Пры заражэнні Амікроном рызыка шпіталізацыі зніжаецца на 50-70% у параўнанні з папярэднімі варыянтамі, у тым ліку Дэльта, пацвердзілі даследаванні Брытанскага агенцтва аховы здароўя (UKHSA). Вынікі даследавання апублікаваныя на сайце BBC.
З апошняй публікацыі UKHSA вынікае, што пры заражэнні новым варыянтам каранавіруса рызыка трапіць у аддзяленне неадкладнай дапамогі меншая на 31-45%.
Таксама навукоўцы адкрылі, што імунітэт супраць Амікрона пачынае зніжацца праз 10 тыдняў пасля дадатковай дозы вакцыны, але ўсё яшчэ забяспечвае высокую абароненасць ад цяжкіх захворванняў.
Міністр аховы здароўя Вялікабрытаніі Саджыд Джавід назваў апошнія даследаванні UKHSA «перспектыўнымі», але адзначыў, што «гэта пачатковы этап, і дэпартамент аховы здароўя адсочвае дадзеныя».
Вынікі даследавання адпавядаюць даследаванню Імперскага каледжа Лондана і Эдынбургскага ўніверсітэта, апублікаваным у сераду, адзначае брытанская газета The Guardian.
Іншае даследаванне адносна Амікрона паказала, што, нягледзячы на высокую захваральнасць, гэты варыянт больш мяккі, чым папярэднія, адзначае ВВС. Аналізы, праведзеныя ў Кембрыджскім універсітэце, паказалі, што Амікрон больш заражае верхнія дыхальных шляхоў, чым лёгкія. Гэта спрыяе большай заражальнасці, але хвароба лягчэй пераносіцца.
Прафесар Раві Гупта з Кембрыджскага ўніверсітэта падкрэсліў, што «вакцынацыя застаецца важнай для абароненасці ад каранавіруса ды мутацый».
PAP/юл