Беларуская Служба

Удзельніцы Pussy Riot Алёхіна і Штэйн абвясцілі галадоўку

25.12.2021 20:25
Арыштаваныя з-за публікацый са свастыкай удзельніцы гурта Pussy Riot Марыя Алёхіна і Люся Штэйн патрабуюць, каб ім дазволілі размаўляць і змясцілі ў адну камеру спецпрыёмніка.
Марыя АлёхінаФота: Facebook

Арыштаваныя з-за публікацый са свастыкай удзельніцы гурта Pussy Riot Марыя Алёхіна і Люся Штэйн патрабуюць, каб ім дазволілі размаўляць і змясцілі ў адну камеру спецпрыёмніка. 

Удзельніцы Pussy Riot Марыя Алёхіна і Люся Штэйн, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у спецпрыёмніку ў падмаскоўным Сахарава, абвясцілі галадоўку. Пра гэта ў суботу, 25 снежня, паведамляюць выданні "Медуза" і "АВД-Інфа", а таксама агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на сам гурт, адваката Данііла Бермана і кіраўніка маскоўскага аддзялення "Іншай  Расіі Э.Лімонава" Вольгу Шаліну.

Штэйн і Алёхіна патрабуюць, каб ім дазволілі размаўляць і змясцілі іх у адну камеру.

Дзяўчаты падкрэсліваюць, што няма ніякіх прававых падстаў ізаляваць іх адну ад адной. Прагулкі ўдзельніцам Pussy Riot цяпер дазваляюць толькі ў розны час, а за спробу перапіскі ім пагражаюць пратаколам па артыкуле КаАП аб невыкананні законнага патрабавання паліцэйскага.

Арышт праз здымкі са свастыкай

Цвярскі раённы суд Масквы 17 снежня прызначыў затрыманым напярэдадні ў расійскай сталіцы Марыі Алёхінай і муніцыпальнаму дэпутату Люсе Штэйн адміністрацыйны арышт тэрмінам на 15 і 14 сутак адпаведна, прызнаўшы іх вінаватымі ў прапагандзе і публічным дэманстраванні сімвалў, падобных на свастыку.

Алёхіну абвінавацілі ў прапагандзе нацысцкай сімволікі з-за фатаграфіі, якую яна апублікавала ў Інстаграме ў 2015 годзе. На здымку — свастыка і Аляксандр Лукашэнка

На Штэйн склалі пратакол з-за яе партрэта з фуражкай СС, які яна апублікавала ў 2018 годзе. Штэйн растлумачыла, што гаворка ідзе пра "фан-арт і фоташоп".

Паводле dw.com / вх