Вулкан спыніў актыўнасць у сярэдзіне снежня. Тады вулканолагі заявілі, што калі гара не адновіць выкідання да Каляд, то вывяржэнне можна лічыць завершаным. Сёння ўлады Іспаніі гэта афіцыйна пацвердзілі.
У выніку выбуху Кумбрэ В'еха ніхто не пацярпеў, але вывяржэнне змусіла тысячы людзей пакінуць свае дамы. Больш за 7000 жыхароў выспы былі эвакуяваныя. Лава знішчыла больш за 1300 будынкаў і 360 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.
Уступна іспанскія ўлады падлічылі, што вулкан нанёс страты на суму больш за 840 мільёнаў еўра. Гэта было адно з самых дарагіх стыхійных бедстваў у гісторыі дадзенай краіны.
ПР/юл