Беларуская Служба

Завяршыліся выпрабаванні новай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі

29.12.2021 10:06
Расійскія СМІ паведамілі, што сістэма супрацьпаветранай абароны С-550 прайшла паспяховае выпрабаванне.
   926
Радар далёкага выяўлення 92Н6ААвтор: vitaly kuzmin - http://www.vitalykuzmin.net/keyword/air%20defence/i-MtJwptD/A, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=64857539

Найноўшая расійская сістэма супрацьпаветранай абароны С-550 прайшла паспяховае выпрабаванне і паступіла на баявое ўзбраенне, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на ваенныя крыніцы.

«Сістэма супрацьпаветранай абароны С-550 прайшла паспяховае выпрабаванне. Першая брыгада С-550 пачала баявую службу», – паведамілі крыніцы. Паводле іх, сістэма С-550 з'яўляецца «абсалютнай навінкай». Гэта мабільны стратэгічны комплекс супрацьракетнай абароны, які не мае аналагаў у свеце. Паводле расійскіх крыніц, ён можа знішчаць балістычныя, арбітальныя, касмічныя і гіпергукавыя аб’екты.

Упершыню пра мабільную сістэму СПА С-550 паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў лістападзе бягучага года. Пры нагодзе ён падкрэсліў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін асабліва звяртае ўвагу на развіццё нацыянальных сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны краіны.

PAP/аз