Пяць чалавек пацярпелі ў выніку пажару, які ўспыхнуў у аўторак вечарам у цэнтры для бежанцаў у Снеку на поўначы Нідэрландаў. Паліцыя затрымала злачынцу.
Паводле інфармацыі пажарнікаў, агонь з'явіўся на кухні аднаго з будынкаў комплексу. Нягледзячы на пажарную акцыю, якая доўжылася 45 хвілін, будынак цалкам згарэў.
Трое пацярпелых былі дастаўлены ў суседнюю бальніцу, а дваім іншым была аказаная дапамога на месцы.
Матывы падпальшчыка невядомыя. Таксама невядома, ці здзяйсняльнікам быў адзін з бежанцаў ці асоба звонку.
PAP/аз