Як тлумачаць метэаролагі, прычынай гэтага стаў вецер з Афрыкі і Азорскіх астравоў, які прынёс хвалю цёплага паветра ў Заходнюю і Цэнтральную Еўропу.
У некаторых рэгіёнах тэрмометры паказалі на 10 градусаў вышэй, чым звычайна. У Лондане ўчора было 16,2 градуса. Гэта самы цёплы першы дзень новага года ў Вялікабрытаніі з моманту пачатку памераў. Папярэдні быў 15,6 градусаў. Таксама ў навагоднюю ноч было рэкордна цёпла на Брытанскіх астравах: у Паўночным Уэльсе - 16,5 градуса і ў Самэрсэт - 15,8 градуса.
Таксама ў Францыі мінулы тыдзень стаў адным з самых цёплых за ўвесь час вымярэнняў . Сярэдняя тэмпература за гэты перыяд складае 5 градусаў вышэй за нуль, а ў апошнія дні 2021 года яна была 10,5 градуса. Паводле дадзеных французскай метэаралагічнай службы, Каляды і Новы год былі самымі цёплымі за апошнія 74 гады.
Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні цёплае паветра перамесціцца на поўдзень Еўропы, а над астатняй часткай кантынента пачнецца класічная зіма.
ПР/юл