Беларуская Служба

Столтэнберг склікае паседжанне Савета НАТА-Расія на 12 студзеня

04.01.2022 15:26
Савет НАТА-Расія – гэта форум для кансультацый па пытаннях бяспекі паміж дзяржавамі-членамі НАТА і РФ.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг Alexandros Michailidis/Shutterstock

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг склікаў пасяджэнне Рады НАТА-Расія на 12 студзеня, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ананімнага чыноўніка альянсу.

«Любы дыялог з Расіяй павінен быць узаемным і рэагаваць на заклапочанасць НАТА з нагоды дзеянняў Расіі, а таксама ён павінен быць узгоднены з еўрапейскімі партнёрамі па НАТА», – сказаў чыноўнік, маючы на ўвазе крызіс ва Украіне.

Савет НАТА-Расія быў створаны ў 2002 годзе ў адпаведнасці з Рымскай дэкларацыяй, як форум для кансультацый па пытаннях бяспекі паміж дзяржавамі-членамі НАТА і Расійскай Федэрацыяй.

Столтэнберг заявіў пра намер склікаць паседжанне Савета НАТА-Расія яшчэ 21 снежня мінулага года.
«Мы гатовыя да канкрэтнага дыялогу з Расіяй», – заявіў Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

PAP/аз