Беларуская Служба

ЗША заявілі аб «трывалым кансэнсусе» з саюзнікамі па пытанню агрэсіўнай паліыткі Расіі

05.01.2022 13:22
«Мы пачулі, як сфармаваўся трывалы кансэнсус адносна сурʼёзных выдаткаў, з якімі сутыкнецца Расія, калі яна вырашыцца на новую ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны».
Biały Dom
Biały Dom Orhan Cam/Shutterstock.com

Дзярждэпартамэнт заявіў, што захад гатовы ўвесці «жорсткія меры» супраць Масквы ў выпадку расійскага ўварвання ва Украіну. ЗША заявілі аб дасягненні «трывалага кансэнсусу» з еўрапейскімі саюзнікамі і партнёрамі ў пытанні аб тым, як адказаць Расіі, калі яна распачне ваеннае ўварванне ва Украіну.

Пры гэтым у Вашынгтоне выказалі надзею на тое, што пераможа дыпламатыя. Заява прадстаўніка Дзярждэпартамента Нэда Прайса з'явілася на фоне падрыхтоўкі Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна да серыі перамоваў з Масквой, накіраваных на зніжэнне напружанасці, выкліканай маштабным разгортваннем расійскіх войскаў ля межаў Украіны.

«Мы пачулі, як сфармаваўся трывалы кансэнсус адносна сурʼёзных выдаткаў, з якімі сутыкнецца Расія, калі яна вырашыцца на новую ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны» – заявіў Прайс журналістам. Ён папярэдзіў аб рашучасці Захаду ўвесці ў дзеянне « канкрэтныя пакеты жорсткіх мер супраць Расіі, калі яна працягнуць гэтую эскалацыю». «Мы асабліва адзначылі, што яны будуць уключаць захады, на якія мы свядома не пайшлі ў 2014 годзе, але гатовыя прыняць цяпер», – сказаў прадстаўнік дзярждэпу ЗША.

Што тычыцца адмовы ад пашырэння НАТА на ўсход, што зʼяўляецца ключавым патрабаваннем Уладзіміра Пуціна, ЗША не будуць абмяркоўваць у ходзе дыялогу пытанні, «якія адносяцца да НАТА, якія адносяцца выключна да Еўропы», заявілі ў Дзярждэпартаменце.

golosameriki.com/эж


Прэзідэнт ЗША запэўніў У. Зяленскага ў падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

03.01.2022 09:24
Уладзімір Зяленскі пасля размовы з Джо Байдэнам заявіў, што Украіна цэніць «непахісную падтрымку» Злучаных Штатаў.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС пачынае візіт ва Украіну

04.01.2022 09:31
Жазэп Барэль сустрэнецца ў Кіеве з прадстаўнікамі ўкраінскіх ўладаў, а таксама накіруецца на ўсход Украіны.