Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША запэўніў У. Зяленскага ў падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

03.01.2022 09:24
Уладзімір Зяленскі пасля размовы з Джо Байдэнам заявіў, што Украіна цэніць «непахісную падтрымку» Злучаных Штатаў.
Джо Байдэнфота: Oscar Ivan Lopez/ Shutterstock

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Вашынгтон і яго саюзнікі адрэагуюць «рашуча» у выпадку нападзення Расіі на Украіну. Пра гэта паведамляе Белы дом. У заяве таксама гаворыцца, што прэзідэнт ЗША «пацвердзіў прыхільнасць Злучаных Штатаў у адносінах суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Уладзімір Зяленскі пасля размовы з Джо Байдэнам заявіў, што Украіна цэніць «непахісную падтрымку» Злучаных Штатаў. Падчас перамоваў, - як сказаў украінскі прэзідэнт, - абмяркоўваліся сумесныя дзеянні Украіны, ЗША ды іх партнёраў па падтрыманні міру ў Еўропе, прадухіленні далейшай эскалацыі.

Каля мяжы з Украінай сканцэнтраваныя 100 тысяч расійскіх ваенных. Масква тлумачыць прысутнасць войскаў жаданнем «абараніцца ад пашырэння NATO».

IAR PR/нг