Беларуская Служба

Прагноз: У Італіі будзе каля 400 тысяч выпадкаў каранавірусу ў дзень

09.01.2022 15:11
Прэса падкрэслівае, што 98% інфекцый працякаюць лёгка або бессімптомна.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Заражэнне каранавірусам у Італіі расце ў геаметрычнай прагрэсіі; на наступным тыдні гэта можа быць каля 400 тысяч выпадкаў у дзень – такі прагноз зрабіў фізік Джорджыа Сесцілі, аналізуючы маштабы росту інфекцыі. Прэса падкрэслівае, што 98% інфекцый працякаюць лёгка або бессімптомна.

Сесцілі, якога цытуюць СМІ ў нядзелю, сказаў: «У нас поўны рост заражэнняў, якія падвойваюцца кожныя сем дзён. На мінулым тыдні рост склаў 151%».

На яго думку, на падставе аналізу павелічэння колькасці зарэгістраваных выпадкаў іх колькасць у другім тыдні студзеня можа дасягнуць 400 тысяч. Пры гэтым ён абмовіўся: «Але мы не зможам іх усіх зарэгістраваць, таму што ў нас не такая высокая прапускная здольнасць».

У апошнія дні ў Італіі штодня праводзіцца больш за мільён тэстаў. Па словах навукоўца, спатрэбіцца каля 2 мільёнаў тэстаў у дзень, каб вызначыць такую вялікую колькасць інфекцый.

Таму, як мяркуе Джорджыа Сэсцілі, лічбы аб маштабах эпідэміі будуць заніжанымі.
У якасці станоўчага аспекту цяперашняй сітуацыі вынікі даследаванняў, апублікаваных у прэсе, паказваюць, што 98% выяўленых інфекцый працякаюць лёгка або бессімптомна.

ав

У Польшчы - 11 106 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

09.01.2022 14:39
22 чалавекі з COVID-19 памерлі.