Беларуская Служба

Праваахоўныя органы Казахстана затрымалі 9 900 чалавек

11.01.2022 09:14
Паводле ўладаў, на працягу двух дзён пачнецца вывад войскаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Войска ў КазахстанеPAP/EPA

Праваахоўныя органы Казахстана затрымалі 9 900 тысяч чалавек у сувязі з беспарадкамі, якія пачаліся пасля павышэння коштаў на паліва. Пра гэта паведамілі ў мясцовым МУС.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў вылучыў кандыдатуру Аліхана Смаілава на пасаду прэм'ер-міністра. З моманту адстаўкі ўрада ён узначальваў урад. 49-гадовы Аліхан Смаілаў амаль тры гады быў віцэ-прэмʼерам. Пра прызначэнне прэзідэнт абвясціў падчас выступлення ў парламенце.

Такаеў таксама паведаміў, што на працягу двух дзён пачнецца вывад войскаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Больш за двухтысячны кантынгент сіл АДКБ з Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Таджыкістана і Беларусі па просьбе Такаева прыбыў у Казахстан з мэтай стабілізацыі сітуацыі ў краіне ў сувязі з пратэстамі і антыўрадавымі беспарадкамі. Улады заяўляюць, што ў краіне была спроба дзяржаўнага перавароту. Акцыі пратэсту і беспарадкі пачаліся 2 студзеня.

ав

МЗС: Польшча застаецца ў кантакце з палякамі ў Казахстане

10.01.2022 12:31
Стабільная сітуацыя ў Казахстане важная таксама для Польшчы, лічыць віцэ-міністр замежных справаў Марцін Пшыдач.