У бліжэйшую нядзелю і панядзелак (13-14 сакавіка) міжнародная дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ наведае польска-ўкраінскую мяжу. Гасцей будзе суправаджаць старшыня дэлегацыі польскага Сейма і Сената пры ПА АБСЕ Барбара Бартусь.
Мэтай місіі з'яўляецца ацэнка бягучага гуманітарнага становішча бежанцаў з Украіны і працэсу іх прыёму ў Польшчы дзяржаўнымі, мясцовымі і грамадскімі структурамі.
Госці наведаюць польска-ўкраінскі памежны пераход і некалькі пунктаў прыёму для бежанцаў.
PAP/аз