Уведзеныя супраць Беларусі санкцыі павінны быць такімі ж, як і супраць Расіі, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Сёння літоўскі лідар прыедзе ў Жэшаў. Там у другой палове дня адбудзецца саміт прэзідэнтаў Польшчы і краін Балтыі.
Прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў у інтэрв'ю CNN, якое цытуюць літоўскія СМІ, што рэжым у Мінску «супрацоўнічае з Расіяй». На ягоную думку, таму ён таксама адказны за развязванне вайны ва Украіне.
Літоўскі лідар адзначыў, што Беларусь з'яўляецца краінай, якая страціла незалежнасць у апошнія гады.
Ён таксама дадаў, што Украіну трэба падтрымліваць не толькі ў ваеннай, але і ў эканамічнай, фінансавай і палітычнай сферах. «Мы павінны ізаляваць Расею ад міжнароднай супольнасці», — падкрэсліў прэзідэнт.
У Жэшаве, сярод іншых пытанняў, будуць абмяркоўваць падтрымку Украіне прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
IAR /вх