8 мая ў свеце адзначаюць перамогу над гітлераўскай Германіяй і заканчэнне Другой сусветнай вайны. У Савецкім Саюзе Дзень перамогі адзначаўся 9 мая, так засталося ў Расіі і Беларусі. Ва Украіне вызначаныя два дні, калі грамадзяне, ветэраны і кіраўніцтва краіны разам ушаноўваюць памяць ахвяр і подзвіг украінскага народу ў вайне – 8 і 9 мая.
Сёлета словы «ніколі зноў» гучаць інакш, – кажа ў сваім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Зварот запісаны каля разбуранага шматпавярховіка ў гарадку Барадзянка пад Кіевам, які стаў адной з першых ахвяр расійскай агрэсіі.
Апошнія некалькі гадоў кіраўніцтва РФ, расійскія палітыкі і гісторыкі перапісваюць гісторыю Другой сусветнай вайны з акцэнтам на тое, што менавіта Расія зрабіла найбольшы ўнёсак у перамогу над фашызмам.
Ва Украіне ў адказ на такія паводзіны Расіі заяўляюць, што пуцінская Расія стала такім жа агрэсарам, як і гітлераўская Германія.
нг