Беларуская Служба

На Данбасе працягваюцца жорсткія баі, між іншым, за Севераданецк

08.06.2022 08:16
А беларуская армія праводзіць вучэнні па фармаванні ўдарных груповак на мяжы з Украінай.
Данбасфота: Forum/Alex Chan

Генштаб Узброеных сіл Украіны на 105-ыя суткі вайны ў гэтай краіне паведамляе, што самыя жорсткія баі ідуць на Данбасе.

За апошнія суткі расіяне не дамагліся поспеху ў баях за Севераданецк. У горадзе ўкраінскія абаронцы фактычна спыняюць атакі расіян. Працягваюцца баявыя дзеянні і ў ваколіцах Севераданецка, дзе ўкраінцы таксама адбіваюць атакі ворага.

У іншым раёне напружаных баёў, у раёне Бахмута, акупанты вядуць артылерыйскі агонь, у тым ліку з выкарыстаннем авіяцыі. Яны таксама атакавалі на адрэзку фронту непадалёк ад Славянска.
Інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл працягваецца і на іншых участках фронту на Данбасе і на поўдні Украіны – на запарожскім напрамку і ў Мікалаеўскай вобласці.

Тым часам, паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, беларуская армія праводзіць вучэнні па фармаванні ўдарных груповак на мяжы з Украінай.

IAR PR/нг