Расійскія войскі не дамагліся поўнага поспеху ў акружэнні Севераданецка, а ў Марыупалі і Херсоне крытычная сітуацыя з медыцынскімі паслугамі і медыкаментамі. Пра гэта гаворыцца ў штодзённай справаздачы брытанскай выведкі ў Twitter.
«Вакол Севераданецка працягваюцца баі. Расія зноў кантралюе большую частку горада, але яе сілам не ўдалося акружыць больш шырокі раён з поўначы і поўдня», – гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца таксама, што Расія спрабуе забяспечыць элементарнымі камунальнымі паслугі насельніцтва на акупаваных тэрыторыях. Аднак назіраецца адсутнасць пастаяннага доступу да бяспечнай пітной вады і значныя збоі ў тэлефоннай сувязі і інтэрнэту.
Напярэдадні брытанская выведка паведаміла, што за апошнія 48 гадзін Расія актывізавала намаганні па прасоўванні на поўдзень ад Ізюма.
Unian/яс