Беларуская Служба

У Вінніцы і вобласці аб'яўлены Дзень жалобы

15.07.2022 08:18
Рэзультат абстрэлу расіянамі Вінніцы: 23 загінулых, 73 параненыя ў шпіталях, 18 прапалі без вестак.
Месца атакі расійскімі ракетамі ў Вінніцыфота: PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Целы дваіх загінулых дзяцей і 11 дарослых яшчэ не ідэнтыфікаваныя, пра гэта паведаміў кіраўнік Вінніцкай адміністрацыі Сяргей Барзоў.

Вядома аб 23 загінулых, сярод якіх трое дзяцей. Вядома імя пакуль толькі аднаго загінулага дзіцяці – Ліза. Яе маці перанесла аперацыю, яе стан цяжкі. Дарэчы, дзяўчынка здымалася ў калядным роліку з жонкай прэзідэнта Украіны, аб чым паведаміла Алена Зяленская.

У бальніцах застаюцца 73 пацярпелыя. 18 чалавек прапалі без вестак.

Нагадаем, сёння ў Вінніцы і вобласці аб'яўлены Дзень жалобы.

УНІАН/нг