Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі павіншаваў палякаў з Днём Войска Польскага

15.08.2022 16:50
Толькі разам мы можам абараніць незалежнасць нашых дзяржаў для будучых пакаленняў, – сказаў па-польску прэзідэнт Украіны.
Зварот Уладзіміра Зяленскага да палякаўFoto: фота: Facebook

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў палякаў з Днём Войска Польскага.

«Нашы народы прайшлі вялікі шлях і нарэшце дасягнулі гістарычна найвялікшай згоды па галоўным пытанні для ўкраінцаў і палякаў. Гэта пытанне аб свабодзе. Толькі разам мы можам абараніць незалежнасць нашых дзяржаў для будучых пакаленняў, – сказаў па-польску Зяленскі. Віншую з Днём Узброеных сіл Рэспублікі Польшча! І ад усёй душы жадаю аднаго – скарэйшай перамогі».

Chwała Polsce! Chwała Ukrainie!

Facebook/афіцыйны сайт У. Зяленскага/нг