Расія накіроўвае ва Украіну каля 480 наймітаў-зэкаў, паведамляе партал «Медиазона». Усе яны ўвайшлі ў атрады прыватнай вайсковай кампаніі «вагнераўцаў». Раней расійскія незалежныя СМІ паведамлялі, што Масква любой цаной спрабуе кампенсаваць панесеныя ў вайне страты і ў той жа час не жадае абвяшчаць усеагульную мабілізацыю.
Усеагульная мабілізацыя была б паразай Уладзіміра Пуціна, які запэўніваў расіянаў, што ў яго ёсць прафесійная і добра абсталяваная армія. На думку расійскіх незалежных сацыёлагаў, абвяшчэнне мабілізацыі можа справакаваць масавыя пратэсты, з якімі крамлёўскі рэжым не справіцца.
Шэрагі арміі і прыватных ваенных кампаній складаюць добраахвотнікі, якім абяцалі высокія заробкі і льготы, жыхары акупаваных рэгіёнаў Украіны, якіх застаўляюць ісці на фронт, і зняволеныя, якія адбываюць шматгадовае пакаранне. На думку незалежных аналітыкаў, да людзей, завербаваных такім чынам, ставяцца як да «гарматнага мяса».
IAR/яс