Беларуская Служба

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікала Пуціна спыніць узброены напад на Украіну

25.08.2022 11:29
Мішэль Бачэлет: Да гэтага часу мы задакументавалі забітых 5 587 мірных жыхароў, 7 890 параненых, і амаль 1000 з гэтых ахвяр - дзеці. 
Michelle Bachelet
Michelle BacheletMARTIAL TREZZINI/PAP

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заклікала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна спыніць узброены напад на Украіну. Яна падкрэсліла таксама, што Запарожскую АЭС неабходна дэмілітарызаваць.

Выступаючы ў Жэневе, Мішэль Бачэлет падкрэсьліла, што міжнародная супольнасьць павінна настойваць на прыцягненні расіян да адказнасьці, у тым ліку за дзеянні, які з'яўляюцца ваенным злачынствам.

- 6,8 мільёна чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць краіну, яшчэ мільёны людзей сталі ўнутранымі перасяленцамі. Да гэтага часу мы задакументавалі забітых 5 587 мірных жыхароў, 7 890 параненых, і амаль 1000 з гэтых ахвяр - дзеці. Працягваюцца баі, вядуцца мерапрыемствы ва ўмовах неймавернай пагрозы мірнаму насельніцтву і прыроднаму асяроддзю ў раёне Запарожскай АЭС. Я заклікаю прэзідэнта Расіі спыніць узброены напад на Украіну. Запарожскую электрастанцыю неабходна неадкладна дэмілітарызаваць.

Мішэль Бачэлет заклікала абодва бакі паважаць правы чалавека.

Жэнеўская канферэнцыя была арганізавана з нагоды заканчэння 31 жніўня паўнамоцтваў Мішэль Бачэлет на пасадзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

IAR/яс