Еўрасаюз мае намер увесці дзевяты пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая заявіла, што гэта адказ на нядаўнія напады Расіі на Украіну:
- Мы, Еўрапейскі Саюз, падтрымліваем украінцаў у гэты цяжкі час – і будзем гэта рабіць столькі часу, колькі спатрэбіцца. Мы прыкладаем усе намаганні, каб ударыць па Расіі там, дзе ёй балюча, каб яшчэ больш аслабіць яе здольнасць весці вайну ва Украіне. Сёння я магу сказаць, што мы на поўнай хуткасці працуем над дзевятым пакетам санкцый. І я ўпэўнена, што мы хутка ўсталюем з G7і іншымі важнымі партнёрамі глабальнае абмежаванне цэн на расійскую нафту.
«Жанчыны, мужчыны і дзеці мерзнуць у цемры з-за наўмыснага і варварскага нападу Пуціна на грамадзянскую інфраструктуру Украіны. Адзіная яго мэта – тэрарызаваць мірнае насельніцтва», – падкрэсліла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
IAR/яс