Беларуская Служба

Малдова: электрычнасць будзе з Прыднястроўя замест газу з Газпрама

04.12.2022 14:48
Віцэ-прэм'ер Малдовы Андрэй Спіну паведаміў, што з Прыднястроўем дасягнута дамоўленасць аб снежаньскіх пастаўках электраэнергіі.
Kiszyniów, Mołdawia
Kiszyniów, Mołdawia Shutterstock.com/Pelin Nathalia

Гэта вынік перамоў, якія вядуць абодва бакі пад эгідай АБСЕ.

Важнейшым аргументам для заключэння пагаднення з аўтаномнай малдаўскай правінцыяй Прыднястроўе была цана на энерганосьбіты. Электраэнергія з Кучурганскай электрастанцыі будзе закупляцца па цане 73 долары ЗША за мегават-гадзіну.

Апошнім часам Малдова закупляе электраэнэргію з румынскага рынку ў тры разы даражэй.

Умовай атрымання таннай энергіі з'яўляецца адмова ад паставак газу з боку «Газпрама». У сваю чаргу ён будзе сілкаваць Прыднястроўскую электрастанцыю.

У заяве для малдаўскай прэсы прэм'ер-міністр краіны Наталля Гаўрыліта заявіла, што ў краіне ёсць запасы газу на два месяцы, таму энергетычная бяспека не гарантаваная на 100 працэнтаў. Кантракт на пастаўку электраэнергіі будзе дзейнічаць на працягу месяца, але ўлады Малдовы анансавалі перамовы аб працягу паставак у бліжэйшыя месяцы.

Малдова адчувае цяжкія наступствы вайны ва Украіне, асабліва ў сферы паставак электраэнергіі. Дзяржаўная размеркавальная кампанія часта не можа дазволіць сабе купляць электраэнергію на свабодным рынку, а пастаўкі з Украіны адбываюцца нерэгулярна з-за бамбаванняў крытычнай інфраструктуры.

IAR / вх